Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тушэ́, нескл., н. (спец.).

1. Характар, спосаб дакранання да клавішаў фартэпіяна пры ігры.

Мяккае т.

Моцнае т.

2. У спорце: укол, удар, нанесены фехтавальшчыкам саперніку ў адпаведнасці з правіламі, а таксама дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае яго паражэнне.

ту́я, ту́і, мн. ту́і, туй, ж.

Вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых з дробным лускападобным лісцем.

|| прым. ту́евы, -ая, -ае.