прыгіна́цца гл. прыгнуцца.
прыгла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.
Гладзячы, зрабіць роўным.
П. валасы.
П. стыль (перан.).
|| незак. прыгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыгла́джванне, -я, н.
прыгле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.
1. да каго-чаго і без дап. Уважліва паглядзець, каб разгледзець каго-, што-н.
П. і ўбачыць, што мясцовасць тут няроўная.
2. да каго-чаго і без дап. Уважліва разглядаючы, вывучаючы, асвойтацца з кім-, чым-н.
П. да тутэйшых парадкаў.
Да гэтага чалавека трэба добра п.
3. Прывыкнуць глядзець у якіх-н. умовах.
Вочы прыгледзеліся ў поцемках.
|| незак. прыгляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыгля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
прыгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. за кім-чым, каго-што і без дап. Пасачыць з мэтай догляду; паклапаціцца пра каго-, што-н.
П. за дзецьмі.
Прыглядай гасцей, каб хадзілі часцей (з нар.). Прыгледзь тут, а я адлучуся ў магазін.
2. каго-што. Намеціць для набыцця, скарыстання (разм.).
П. сабе касцюм.
П. месца для будоўлі.
|| незак. прыгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыгля́дваць, -аю, -аеш, -ае.
прыглушы́ць, -ушу́, -ўшыш, -ўшыць; -ўшаны; зак.
Зрабіць менш чутным, гучным, некалькі заглушыць (у 2—4 знач.).
П. матор.
|| незак. прыглуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыглу́шваць, -аю, -аеш, -ае.
прыгна́ць¹, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані; -гна́ны; зак., каго-што.
Гонячы, прывесці, даставіць.
П. коней з начлегу.
|| незак. прыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. прыго́н, -у, м.
прыгна́ць², -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані; -гна́ны; зак., што да чаго (спец.).
Прыладзіць так, каб адно да аднаго падыходзіла па памерах.
П. вечка да бочкі.
|| незак. прыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. прыго́нка, -і, ДМ -нцы, ж.
П. дэталей.
прыгне́сці гл. прыгнятаць.