Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тушава́цца гл. стушавацца.

тушава́ць¹, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; незак., што.

Наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай (у 2 знач.).

|| зак. затушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны.

|| наз. тушава́нне, -я, н. і тушо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. тушава́льны, -ая, -ае.

тушава́ць², -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; незак.

Выпадкова дакранацца да більярднага шара, рабіць туш³.

ту́шаны, -ая, -ае.

Прыгатаваны варкай у закрытай пасудзіне.

Тушанае мяса.

тушка́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах.

|| прым. тушка́нчыкавы, -ая, -ае.

Сямейства тушканчыкавых (наз.).

тушо́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Кансерваванае тушанае мяса.

Свіная т.

тушо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

1. гл. тушаваць¹.

2. Цені, штрыхі, якія наносяцца на малюнак, план, карту і пад.

Палажыць тушоўку на малюнак.

Густая т.

тушы́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыстасаванне для тушэння вуглёў.

2. Накрыўка для трубы самавара.

тушы́ць¹, тушу́, ту́шыш, ту́шыць; ту́шаны; незак., што.

1. Спыняць гарэнне чаго-н.; гасіць.

Т. касцёр.

Т. лямпу.

2. перан. Аслабляць, памяншаць.

Т. спрэчку.

Т. злосць.

|| зак. затушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны, атушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны, абтушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны і патушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| наз. тушэ́нне, -я, н.

тушы́ць², тушу́, ту́шыш, ту́шыць; ту́шаны; незак., што.

Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне.

Т. мяса.

Т. бульбу.

|| зак. стушы́ць, стушу́, сту́шыш, сту́шыць; сту́шаны і патушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| наз. тушэ́нне, -я, н.