Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

проціраке́тны, -ая, -ае.

Проціракетная абарона — комплекс сіл і сродкаў, а таксама мерапрыемствы і баявыя дзеянні, накіраваныя на абарону супраць ракетнай зброі.

процістая́нне, -я, н. (спец.).

Месцазнаходжанне верхняй планеты ў пункце неба, процілеглым Сонцу.

процістая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; незак., каму-чаму (кніжн.).

1. Супраціўляцца дзеянню чаго-н., захоўваючы ўстойлівае становішча.

П. ветру.

П. чыйму-н. націску (перан.).

2. Быць проціпастаўленым, адрознівацца па сутнасці.

проціта́нкавы, -ая, -ае.

Які дзейнічае супраць танкаў, абараняе ад танкаў.

Процітанкавая артылерыя.

П. роў.

проціхімі́чны, -ая, -ае.

Накіраваны на ахову ад баявых атрутных рэчываў.

Проціхімічныя сродкі.

проція́ддзе, -я, н.

Рэчыва, якое спыняе або аслабляе дзеянне яду; антыдот.

П. супраць коснасці (перан., кніжн.).

про́цьма, -ы, ж.

1. Бездань, прорва (у 1 знач.; уст.).

2. перан., каго-чаго. Вялікае мноства, безліч.

П. народу.

про́чкі, -чак (разм.).

Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў.

Пайсці ў п.

про́чырк, -а, мн. -і, -аў, м.

Рыска, пракрэсленае месца, якое абазначае пропуск чаго-н.

П. у анкеце.

про́шва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць ў настольнік, ручнік і пад.

Яна цудоўна вышывала і пляла з нітак прошвы.