Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цыфербла́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Пласцінка з дзяленнямі, па якіх рухаецца стрэлка ў гадзінніках і іншых вымяральных прыборах.

|| прым. цыфербла́тны, -ая, -ае.

цыц, выкл. (разм.).

Вокрык, якім загадваюць змоўкнуць, спыніць што-н.

Цыц ты, гарэза!

цы́цар, -у, м. (спец.).

Тое, што і цыцара.

цы́цара, нескл., н. (спец.).

Адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў.

цы́цкі, -цак, адз. цы́цка, -і, ДМ -ццы, ж. (разм.).

1. Грудзі жанчыны.

2. Саскі ў млекакормячых жывёлін.

Ц. ў каровы патрэскаліся.

цыя́н, -у, м.

Бясколерны ядавіты газ з рэзкім горкім пахам, злучэнне вугляроду з азотам.

|| прым. цыя́навы, -ая, -ае і цыя́ністы, -ая, -ае.

цыянава́нне, -я, н. (спец.).

1. Насычэнне вугляродам і азотам паверхневага пласта стальных вырабаў для павышэння іх цвёрдасці.

2. Спосаб здабывання золата і серабра з руд шляхам растварэння іх у цыяністых растворах.

цыяніза́цыя, -і, ж. (спец.).

Тое, што і цыянаванне.

Працэс цыянізацыі.

цыяно́з, -у, м. (спец.).

Сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях, звязаных з расстройствам кровазвароту; сінюшнасць, сінюха.

|| прым. цыяно́зны, -ая, -ае.