Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хапу́га, -і, ДМ -пу́гу, Т -ам, м.; ДМ -пу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -пу́г (разм.).

Той, хто хапае; прагны да нажывы; хабарнік, злодзей.

харавы́ гл. хор.

харакі́ры, нескл., н.

У японскіх самураяў: самазабойства шляхам успорвання жывата.

хара́ктар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць усіх устойлівых псіхічных уласцівасцей чалавека, яго асабістых рыс, якія праяўляюцца ў паводзінах і дзейнасці.

Слабы х.

Мяккі х.

2. Настойлівасць у дасягненні чаго-н.

Чалавек з характарам.

3. Уласцівасць, адметная рыса чаго-н.

Х. эпохі.

Дзелавы х.

характарызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; незак.

Мець якія-н. характэрныя рысы.

Стэпавыя раёны характарызуюцца сухім кліматам.

характарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) характарыстыку каму-, чаму-н.

Х. вучня з боку паводзін.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выявіць (выяўляць) адметную рысу, асаблівасць каго-, чаго-н.

Яго характарызуе чуласць да людзей.

Нашу літаратуру характарызуе дэмакратычнасць.

|| зак. таксама ахарактарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны (да 1 знач.).

характары́стыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

1. Апісанне характэрных рыс, асаблівасцей, якасцей каго-, чаго-н.

Х. дзеючых персанажаў твора.

2. Афіцыйны дакумент з водзывам, заключэннем аб чыёй-н. дзейнасці.

Х. з месца працы.

характэ́рны, -ая, -ае.

1. 3 рэзка выяўленымі, своеасаблівымі рысамі.

Х. твар.

2. Уласцівы каму-, чаму-н.

Характэрныя рысы героя рамана.

3. У мастацтве: уласцівы пэўнаму народу, эпосе, грамадскаму асяроддзю.

Характэрныя ролі.

Характэрныя танцы.

|| наз. характэ́рнасць, -і, ж.

хара́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рэлігійнае многагалосае песнапенне, а таксама музычная п’еса ў такой форме.

Харалы Баха.

|| прым. хара́льны, -ая, -ае.

хараство́, -а́, н.

1. Сукупнасць якасцей, якія прыносяць задавальненне, асалоду зроку, слыху; усё прыгожае і прыемнае.

Якое х. вакол!

2. Краса, прыгажосць, чароўнасць.

Х. прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца (прыказка).