Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хабанэ́ра, -ы, ж.

Кубінскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

ха́бар, -у, мн. -ы, -аў, м.

Грошы або рэчы, якія даюцца каму-н. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады.

Браў х., а потым самога забралі.

хабарадава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто дае хабар каму-н.

|| ж. хабарадава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ха́барнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто бярэ хабар.

|| ж. ха́барніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ха́барніцтва, -а, н.

Службовае злачынства, звязанае з атрыманнем або дачай хабару.

Х. караецца законам.

|| прым. ха́барніцкі, -ая, -ае.

хабато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. гл. хобат.

2. Орган ссання ў членістаногіх жывёл у выглядзе выцягнутага ў трубку ротавага прыдатка.

|| прым. хабатко́вы, -ая, -ае.