Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тытул манарха, феадальнага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. ха́нскі, -ая, -ае.

хана́, нескл., ж., у знач. вык., каму-чаму (разм.).

Канец, смерць.

Цяпер яму х.!

хандра́, -ы́, ж.

Маркотны, сумны настрой; туга.

хандры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; незак.

Знаходзіцца ў стане хандры; сумаваць, тужыць.

Х. ад адзіноты.

ханжа́, -ы́, ДМ -ы́, Т -о́й і -о́ю, мн. -ы́, -э́й, м. і ж.

Прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік.

|| прым. ха́нжаскі, -ая, -ае.

Ханжаскія паводзіны.

ха́нжаства, -а, н.

Паводзіны, уласцівыя ханжы; крывадушнасць.

ха́нства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Дзяржава, якой правіць хан.

ха́нты, нескл., м. і ж.

Угорскі народ, які жыве на поўначы Заходняй Сібіры.

|| прым. ха́нты, нязм. і ханты́йскі, -ая, -ае.