хава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца.
2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках і пад., якая зберагае, захоўвае што-н.
Х. рукапісаў.
|| ж. хава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
хава́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Забірацца куды-н., каб іншыя не бачылі, не маглі знайсці.
Партызаны хаваліся ў лясах.
Х. за шафу.
2. перан. Ухіляцца ад чаго-н.
Х. ад работы.
3. перан. Рабіць што-н. так, каб быць незаўважаным.
4. Быць заслоненым чым-н.
За горкай хавалася хатка.
5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. (разм.).
Адзенне і палотны хаваліся ў скрыні.
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зберагацца на пэўны выпадак.
На жніво заўсёды хавалася сала.
|| зак. схава́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
хава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1. каго-што. Класці, размяшчаць дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць.
Х. грошы.
2. каго-што. Укрываць, ахоўваць ад небяспекі.
Х. параненых партызан.
3. перан., што. Не выяўляць адкрыта.
Х. свае думкі.
Х. усмешку.
4. каго-што. Засланяць сабой, рабіць нябачным.
Разложыстая груша ў сваім цяні хавае хатку.
5. што. Трымаць што-н. у пэўным месцы.
Х. рукі ў кішэнях.
6. што. Змяшчаць, утрымліваць у сабе.
Зямля хавае ў сваіх нетрах незлічоныя багацці.
7. што. Зберагаць для пэўнай патрэбы, не траціць, захоўваць.
Х. яблыкі на зіму.
8. што. Берагчы як скарб, трымаць у памяці.
Х. у памяці мінулае.
|| зак. схава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.
|| наз. хава́нне, -я, н.
хава́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
1. Закопваць нябожчыка або крэміраваць яго і ўстанаўліваць урну з прахам дзе-н.
2. перан. Лічачы аджыўшым, аддаваць забыццю; забываць.
Х. свае мары.
|| зак. пахава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; наз. пахава́нне, -я, н.
|| наз. хава́нне, -я, н.