Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыганя́ць¹ гл. прыгнаць¹.

прыганя́ць² гл. прыгнаць².

пры́гарад, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Пасёлак, які прымыкае да тэрыторыі вялікага горада.

2. У Старажытнай Русі: горад, падпарадкаваны палітычна і гаспадарча галоўнаму гораду вобласці.

Прыгарады Вялікага Ноўгарада.

|| прым. пры́гарадны, -ая, -ае.

пры́гарадны, -ая, -ае.

1. гл. прыгарад.

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў прыгарадзе, у наваколлі горада.

П. жыхар.

П. завод.

3. Пра транспарт: не далёкі, які абслугоўвае блізкія ад горада раёны.

П. аўтобус.

прыгарну́цца, -арну́ся, -о́рнешся, -о́рнецца; -арніся; зак., да каго-чаго.

3 ласкаю, пяшчотай прытуліцца.

П. да шчакі маці.

|| незак. прыго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прыгарну́ць, -арну́, -о́рнеш, -о́рне; -арні; -о́рнуты; зак.

1. што. Прыгрэбці, зграбаючы, сабраць каля чаго-н.

П. жар да чыгункоў.

2. што чым. Прыкрыць, прысыпаць чым-н.

П. зямлёй карэнне.

3. каго (што). 3 ласкаю, пяшчотай прытуліць да сябе.

П. дачку.

|| незак. прыго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

пры́гаршчы, -аў.

1. Складзеныя разам у выглядзе акругленага ёмішча абедзве далоні так, каб можна было туды чаго-н. насыпаць, наліць.

Падставіць п.

2. Колькасць чаго-н., якая ўмяшчаецца ў складзеныя такім чынам далоні.

Цэлыя п. арэхаў.

прыгарэ́лы, -ая, -ае.

Які прыгарэў, падпаліўся.

Прыгарэлыя скваркі.

|| наз. прыгарэ́ласць, -і, ж.

прыгарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Пра печанае, смажанае: трохі абгарэць, абвугліцца.

Бульба прыгарэла.

2. Пра вадкую страву, кашу: пры варцы, кіпячэнні пачаць пахнуць дымам, гарам або прыстаць, прыліпнуць да пасудзіны.

Малако прыгарэла.

Каша прыгарэла да гаршка.

|| незак. прыгара́ць, -а́е і прыга́рваць, -ае.

прыгатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Зрабіць, вырабіць што-н.; згатаваць, падрыхтаваць для спажывання, яды.

П. цэментны раствор.

П. вячэру.

2. што і чаго. Прывесці ў стан годнасці для ўжытку; падрыхтаваць загадзя.

П. калёсы ў дарогу.

П. корму свінням.

|| незак. прыгато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.