Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пра́віла, -а, мн. -ы, -віл і -аў, н.

1. Палажэнне, якое выражае заканамернасць, пастаянныя суадносіны якіх-н. з’яў.

Граматычныя правілы.

Па ўсіх правілах (так, як трэба; разм.).

2. звычайна мн. Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н.

Правілы вулічнага руху.

Правілы ўнутранага распарадку.

3. Склад думак, норма паводзін, прывычка.

Чалавек строгіх правіл.

Узяць сабе што-н. за п.

Як правіла — звычайна, найчасцей.

пра́вільны, -ая, -ае.

1. Які не адступае ад правіл, норм, прапорцый.

Правільнае напісанне.

Правільныя рысы твару.

2. Заканамерны, рэгулярны.

Правільная змена пор года.

3. Які адпавядае сапраўднасці, такі, як патрэбна.

П. адказ.

Правільнае разуменне сучаснага становішча.

4. Пра многавугольнік: які мае роўныя вуглы і стораны; пра мнагаграннік: які мае грані — аднолькавыя правільныя многавугольнікі і роўныя мнагагранныя вуглы пры вяршынях.

|| наз. пра́вільнасць, -і, ж.

правінава́ціцца, -ва́чуся, -ва́цішся, -ва́ціцца; зак., у чым або чым перад кім.

Тое, што і правініцца.

правіні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -німся, -ніце́ся, -ня́цца; зак., у чым або чым перад кім.

Учыніць якую-н. правіннасць, стаць вінаватым.

П. перад бацькамі.

праві́ннасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Дрэнны ўчынак, віна.

Не дараваць нават маленькай правіннасці.

праві́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. У некаторых дзяржавах: вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

П.

Падуя.

2. Мясцовасць, тэрыторыя краіны, аддаленая ад буйных цэнтраў.

Глухая п.

|| прым. правінцыя́льны, -ая, -ае.

правінцыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Жыхар правінцыі (у 2 знач.; уст.).

2. перан. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі.

|| ж. правінцыя́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

правінцыялі́зм, -у, м.

Правінцыяльныя погляды, манеры.

правінцыя́льны, -ая, -ае.

1. гл. правінцыя.

2. перан. Адсталы, абмежаваны ў поглядах, наіўны.

Правінцыяльныя норавы.

|| наз. правінцыя́льнасць, -і, ж.

праві́снуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; правіс, -сла; зак.

Апусціцца, прагнуўшыся ўсярэдзіне пад цяжарам.

Правады правіслі.

|| незак. правіса́ць, -а́е.

|| наз. правіса́нне, -я, н.