Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пра́шчур, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Далёкі продак, родапачынальнік.

прашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. прашыць.

2. Тое, што і прошва.

|| прым. прашы́вачны, -ая, -ае.

прашыўны́, -а́я, -о́е.

Прашыты наскрозь.

Прашыўная падэшва.

прашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. што. Сшыць скразным швом, зрабіць шво, швы на чым-н.

П. падэшвы.

П. каўнер.

2. каго-што. Прастрэліць куляй, снарадам; зрашэціць кулямі, асколкамі снарадаў (разм.).

Куля прашыла калена.

П. варожую калону кулямётнай чаргой.

3. што. Правесці які-н. час за шыццём.

П. увесь вечар.

|| незак. прашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

|| наз. прашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) і прашыва́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

прашэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (уст).

Пісьмовае хадайніцтва аб чым-н.

Падаць п.

праэкзаменава́цца гл. экзаменавацца.

праэкзаменава́ць гл. экзаменаваць.

прая́ва, -ы, мн. -ы, прая́ў, ж.

1. Незвычайнае здарэнне.

Што за п.!

2. З’ява, праяўленне.

Праявы жыцця.

прая́вачны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для праяўлення фота- і кінаплёнкі.

Праявачная машына.

праяві́цель, -ю, м. (спец.).

Хімічны састаў для праяўлення фатаграфічных пласцінак, плёнак, здымкаў.