Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прашпаклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Прамазаць шпаклёўкай.

П. падлогу.

|| незак. прашпаклёўваць, -аю, -аеш, -ае.

прашпігава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што.

Начыніць што-н. салам, часнаком, морквай і пад.

праштабнава́ць гл. штабнаваць.

праштра́фіцца, -флюся, -фішся, -фіцца; зак. (разм.).

Тое, што і правінаваціцца.

праштудзі́раваць гл. штудзіраваць.

прашту́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Штурхаючыся, прабрацца праз натоўп.

П. ў першыя рады.

|| незак. прашту́рхвацца, -аюся, -аешся, -аецца і праштурхо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

праштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ту́рхнуты; зак., каго-што.

Прасунуць штуршком.

П. корак у бутэльку.

П. справу (перан.: прасунуць, паскорыць).

|| незак. прашту́рхваць, -аю, -аеш, -ае і праштурхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае;

|| наз. прашту́рхванне, -я, н. і праштурхо́ўванне, -я, н.

прашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Правесці які-н. час у пошуках.

Цэлую гадзіну прашукаў кнігу.

пра́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Старадаўняя ручная зброя для кідання камянёў.

прашчу́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Шчупаючы, выявіць, адчуць, праверыць.

П. пухліну.

2. перан., каго-што. Назіраючы, даследуючы, скласці сабе ўяўленне пра каго-, што-н. (разм.).

П. веды новага работніка.

П. глебу (тое, што і зандзіраваць глебу).

|| незак. прашчу́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прашчу́пванне, -я, н.