Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што (спец.).

Адвесам праверыць прамізну якой-н. паверхні, лініі і пад.

|| незак. праве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

праве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; -ве́дзены; зак.

1. каго-што. Памагчы прайсці куды-н., праз што-н.

П. атрад цераз балота. П. праз агароды.

2. што. Вызначыць, прачарціць.

П. граніцу.

3. чым па чым. Зрабіць рух чым-н. прыціснутым да паверхні.

П. рукой па валасах.

4. што. Пракладваючы, збудаваць, устанавіць.

П. канал.

П. тэлефон.

5. каго (што). Развітваючыся, прайсці разам з кім-н. да якога-н. месца.

П. сястру на вакзал.

6. каго (што). Адправіць куды-н.

П. сына ў армію.

Дзяжурны па станцыі правёў апошні поезд.

7. каго-што. Паглядзець услед таму, хто або што аддаляецца.

П. каго-н. вачамі.

8. што. Дамагчыся ажыццяўлення чаго-н., увасобіць.

П. ідэю ў жыццё.

9. што. Выканаць, ажыццявіць, зрабіць (якія-н. дзеянні, работу).

П. ўборку ўраджаю.

П. рэпетыцыю.

10. каго-што. Тое, што і аформіць (у 2 знач.; спец.).

П. рахункі па касавай кнізе.

11. што. Пражыць, прабыць які-н. час дзе-н. або якім-н. спосабам.

П. некалькі гадоў у ссылцы.

Весела п. свята.

12. каго (што). Ашукаць, перахітрыць (разм.).

Гэтага чалавека цяжка п.

|| незак. право́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. правядзе́нне, -я, н. (да 1—4, 8—10 знач.), право́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.), право́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1, 4 і 10 знач.; спец.) і право́дзіны, -дзін (да 5 і 6 знач.).

Правод або праводка суднаў цераз канал.

Праводка лініі.

Праводка рахункаў.

праве́трыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад дрэннага паветра прытокам свежага; прасушыцца на ветры.

Пакой добра праветрыўся.

Зерне праветрылася.

2. Асвяжыцца, пабыць на свежым паветры.

3. перан. Развеяцца, набрацца новых уражанняў, заняцца чым-н. дзеля адпачынку, забавы (разм.).

Трэба паехаць у падарожжа, каб п.

|| незак. праве́трывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. праве́трыванне, -я, н. (да 1 знач.).

праве́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Асвяжыць прытокам свежага паветра.

П. хату.

2. Пад уздзеяннем паветра ачысціць, засцерагчы ад псавання.

П. зімовае адзенне.

|| незак. праве́трываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. праве́трыванне, -я, н.

праве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца больш правым, кансерватыўным у палітычных адносінах.

|| зак. паправе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

праве́яць гл. веяць.

праві́дла, -а, мн. -ы, -аў, н. (спец.).

1. Лінейка для праверкі правільнасці каменнай кладкі, тынкоўкі.

2. Прыстасаванне ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты, іншы абутак для захавання яго формы.

праві́зар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аптэчны работнік, фармацэўт вышэйшай кваліфікацыі.

|| прым. праві́зарскі, -ая, -ае.

праві́зія, -і, ж.

Прадукты харчавання.

|| прым. правізі́йны, -ая, -ае.

правізо́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Папярэдні або часовы.

Правізорная ацэнка.