Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

працо́ўны, -ая, -ае.

1. гл. праца.

2. Заснаваны на выкарыстоўванні працы.

Працоўнае выхаванне.

3. Які жыве заробкам ад сваёй працы.

Працоўныя класы грамадства.

4. Набыты працай.

Працоўныя даходы.

5. Які праходзіць у працы.

П. дзень.

працытава́ць гл. цытаваць.

праць, пяру́, пярэ́ш, пярэ́; пяро́м, пераце́, пяру́ць; праў, пра́ла; пяры́; незак., што.

Мыць (бялізну, палатно), б’ючы пранікам.

П. бялізну.

працэ́джванне гл. працадзіць.

працэ́джваць гл. працадзіць.

працэду́ра, -ы, мн. -ы, -ду́р, ж.

1. Афіцыйны парадак дзеянняў, выканання, абмеркавання чаго-н. (кніжн.).

П. падпісання дагавора.

2. звычайна мн. Асобны працэс лячэння (напр., ванна, кампрэс і пад.), загартоўвання, гігіены цела.

Хадзіць у паліклініку на працэдуры.

Водныя працэдуры.

|| прым. працэду́рны, -ая, -ае.

П. кабінет.

працэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сотая доля ліку, які прымаецца за цэлае (абазначаецца знакам %).

2. Колькасць, якая вымяраецца ў сотых долях чаго-н., прынятага за адзінку.

Выканаць план на 105 працэнтаў.

3. Даход, які атрымліваецца на кожныя 100 грашовых адзінак, што знаходзяцца ў банку, ашчадкасе.

Выплачваюцца працэнты.

4. Узнагарода, якая вылічваецца ў залежнасці ад даходу.

Працаваць на працэнтах.

На (усе) сто працэнтаў (разм., адабр.) — поўнасцю.

|| прым. працэ́нтны, -ая, -ае.

працэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.

Усё высветлілася ў працэсе працы.

П. развіцця.

Вытворчы п.

2. Актыўнае развіццё хваробы.

Запаленчы п.

П. у лёгкіх.

3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.

Грамадзянскі п.

Выступаць на працэсе.

|| прым. працэсуа́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

П. кодэкс.

працэ́сар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Цэнтральнае ўстройства ЭВМ, якое выконвае зададзеныя праграмай пераўтварэнні інфармацыі, кіруе вылічальным працэсам і каардынуе працу перыферыйных устройстваў.

|| прым. працэ́сарны, -ая, -ае.

працэ́сія, -і, ж.

Урачыстае мнагалюднае шэсце.

Пахавальная п.