Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прахо́плівацца гл. прахапіцца.

прахо́пліваць гл. прахапіць.

пра́ца, -ы, ж.

1. Чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне пры дапамозе прылад вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, неабходных для жыцця людзей.

Фізічная п.

Разумовая п.

Людзі працы (працоўныя; высок.). Падзел працы.

Прылады працы.

2. Работа, занятак.

Цяжкая сялянская п.

Аплаціць за працу.

3. мн. -ы, прац. Вынік разумовай дзейнасці, твор.

Навуковая п.

Спіс друкаваных прац.

4. Тое, што і работа (у 3 знач.).

Хадзіць на працу.

|| прым. працо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Працоўная кніжка (дакумент аб працоўным стажы).

працава́цца, незак.; безас., каму (разм.).

Пра жаданне працаваць; ладзіцца.

Сёння нам добра працавалася.

Нешта не працуецца.

працава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак.

1. Займацца якой-н. працай, ажыццяўляць якую-н. дзейнасць.

П. у полі.

Хто працуе, той і мае (прыказка). Хто працуе, таму і шанцуе (прыказка). П. здзельна.

П. над помнікамі старой пісьменнасці (вывучаць іх). П. над сабой (удасканальваць сябе ў чым-н.). П. са слоўнікам.

2. Мець дзен. які-н. занятак, пасаду, служыць.

П. на фабрыцы.

П. у калгасе.

П. бухгалтарам.

3. на каго-што. Абслугоўваць каго-, што-н. сваёй працай.

П. на сябе.

Завод працаваў на абарону.

4. чым. Прыводзіць у дзеянне, кіраваць чым-н.

П. вёсламі.

П. рукамі і нагамі ў вадзе (плысці).

5. Знаходзіцца ў дзеянні, выконваць свае функцыі.

Матор працуе без перабояў.

Сэрца нармальна працуе.

працаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Вельмі старанны, працавіты чалавек; рабацяга.

працаві́ты, -ая, -ае.

Які многа, добра і шчыра працуе.

П. чалавек.

|| наз. працаві́тасць, -і, ж.

працадзе́нь, -дня́, мн. -дні́, -дзён, м.

Адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання даходаў па працы ў калгасах.

працадзі́ць, -аджу́, -э́дзіш, -э́дзіць; -э́джаны; зак., што.

1. Прапусціць (вадкасць) для ачысткі праз што-н., што фільтруе.

П. малако.

2. перан. Вымавіць неразборліва, не разнімаючы зубоў.

|| незак. працэ́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. працэ́джванне, -я, н. (да 1 знач.).

працаёмкі, -ая, -ае.

Які патрабуе вялікай затраты працы.

Лён — працаёмкая культура.

|| наз. працаёмкасць, -і, ж.