прахваці́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ціць; -а́чаны; зак., каго-што (разм.).
Тое, што і прахапіць.
|| незак. прахва́тваць, -ае.
прахво́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў м. (разм., пагард.).
Нягоднік, падлюга.
|| ж. прахво́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
прахо́д, -у, М -дзе, м.
1. гл. прайсці.
2. мн. -ы, -аў. Месца, па якім можна прайсці праз што-н., дзе-н.
П. цераз мост.
П. паміж радамі ў тэатры.
○
Задні праход (спец.) — канечная частка прамой кішкі.
прахо́джанне гл. прайсці.
прахо́джвацца гл. прайсціся.
прахо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (спец.).
Распрацоўка горных вырабатак у пэўным напрамку.
|| прым. прахо́дчы, -ая, -ае.
Праходчая брыгада.
прахо́днасць, -і, ж.
1. Даступнасць чаго-н. для праходу.
П. балота.
2. Пра органы цела: здольнасць прапускаць што-н. праз сябе.
П. кішак.
3. Пра транспартныя сродкі: здольнасць пераадольваць дарожныя перашкоды.
Аўтамабіль павышанай праходнасці.
прахо́дчык, -а, мн. -і, -аў м.
Рабочы па праходцы горных вырабатак.
|| ж. прахо́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
прахо́жы, -ая, -ае.
Які ідзе міма, праходзіць куды-н.
Прахожыя людзі.
Запытаць у прахожага (наз.).