Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прафа́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Скарачэнне: прафсаюзны арганізатар — кіраўнік групы ўнутры пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

|| прым. прафа́ргаўскі, -ая, -ае (разм.).

прафастрыгава́ць гл. фастрыгаваць.

прафе́сар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў і супрацоўніка навуковых і лячэбных устаноў, які кіруе навукова-даследчай і лячэбнай работай; таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. прафе́сарскі, -ая, -ае.

прафе́сарская, -ай, мн. -ія, -іх, ж.

Пакой для прафесараў і выкладчыкаў у вышэйшай навучальнай установе.

прафе́сарстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (кніжн.).

Быць прафесарам, займаць пасаду прафесара.

|| наз. прафе́сарства, -а, н.

прафесі́йны, -ая, -ае.

1. гл. прафесія.

2. Які займаецца чым-н. як прафесіяй, а таксама які з’яўляецца прафесіяй.

П. рэвалюцыянер.

П. бокс.

3. Такі, што цалкам адпавядае патрабаванням дадзенай вытворчасці, дадзенай галіны дзейнасці.

Зроблена зусім прафесійна (прысл.).

|| наз. прафесі́йнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

прафе́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Асноўны род заняткаў, працоўнай дзейнасці, што служыць крыніцай існавання.

Па прафесіі інжынер-электрык.

Вытворчыя прафесіі.

Вольная прафесія — прафесія творчага работніка, які жыве на ганарары.

прафесіяна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца чым-н. як прафесіяй (у адрозненне ад аматара).

Аўтамабіліст-п.

Фатограф-п.

|| ж. прафесіяна́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

прафесу́ра, -ы, ж.

1. Пасада прафесара (кніжн.).

Атрымаць прафесуру.

2. зб. Прафесары.

прафілакто́рый, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Прафілактычная або лячэбна-прафілактычная ўстанова.

Заводскі п.