Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вербе́на, -ы, ж.

Травяністая ці кустовая дзікарастучая духмяная расліна.

|| прым. вербе́навы, -ая, -ае.

Сямейства вербенавых (наз.).

верблюдзяня́ і верблюдзянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня вярблюда.

вербняко́вы гл. вярбняк.

верды́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рашэнне прысяжных засядацеляў аб вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага.

Вынесці апраўдальны (абвінаваўчы) в.

|| прым. верды́ктны, -ая, -ае.

ве́рмахт, -а, М -хце, м.

Узброеныя сілы фашысцкай Германіі.

Разгром вермахта.

вермішэ́ль, -і, ж.

Гатунак тонкай круглай локшыны фабрычнага вырабу.

|| прым. вермішэ́левы, -ая, -ае.

ве́рмут, -у, М -муце, м.

Род вінаграднага віна з настоямі з траў.

|| прым. ве́рмутавы, -ая, -ае.

вернападда́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (уст.).

Чалавек, які захоўвае вернасць манарху.

|| ж. вернападда́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

|| прым. вернападда́нніцкі, -ая, -ае.

Вернападданніцкія пачуцці (таксама ўвогуле пра адданасць уладзе, правячай вярхушцы; іран.).

ве́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які верыць у існаванне Бога; веруючы.

|| ж. ве́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. ве́рніцкі, -ая, -ае.

верніса́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

Урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі.

|| прым. верніса́жны, -ая, -ае.