энкалі́пта
(н.-лац. encalypta)
лістасцябловы мох сям. энкаліптавых, які расце на камянях, старых мураваных і бетонных сценах.
энкам’е́нда
(ісп. encomienda = даручэнне)
форма эксплуатацыі індзейскага насельніцтва ў іспанскіх калоніях у Амерыцы 16—18 ст.: індзейцы плацілі аброк, адбывалі паншчыну на рудніках, у маёнтках.
энкаміясты́чны
(ад лац. encomium = усхваленне)
кніжн. хвалебны, панегірычны.
энка́ўстыка
(гр. enkaustike, ад enkaio = выпальваю)
жывапіс, які выконваецца расплаўленымі васковымі фарбамі.
энклі́за
(гр. enklisis)
лінгв. прымыканне склада ці слова да папярэдняга слова са стратай націску і ўтварэннем адзінага фанетычнага слова.
энклі́тыка
(гр. enklitike)
лінгв. слова, якое не мае ўласнага націску і стаіць пасля націскнога слова, да якога яно прымыкае, утвараючы разам з ім адно фанетычнае цэлае (напр. «там жа», «узяць бы»).
энкліты́чны
(гр. enklitikos)
які мае адносіны да энклітыкі, з’яўляецца энклітыкай.