Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энда-

(гр. endon = унутры)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ўнутраны».

эндага́мія

(ад энда- + -гамія)

характэрны для першабытнаабшчыннага ладу звычай, які дазваляў шлюб толькі паміж членамі адной грамадскай групы (племені, часам роду); параўн. экзагамія 1;

2) зліццё палавых клетак блізкароднасных асобін, інбрыдзінг (параўн. экзагамія 2).

эндаге́нны

(ад энда- + -генны)

які тлумачыцца ўнутранымі прычынамі (проціл. экзагенны);

э-ыя працэсы — геалагічныя працэсы, якія адбываюцца ў нетрах Зямлі і абумоўлены яе ўнутранай энергіяй, сілай цяжару і сіламі, якія ўзнікаюць пры вярчэнні Зямлі.

эндагено́та

(ад энда- + ген)

сукупнасць генаў рэцыпіента пры ўсіх формах пераносу генетычнага матэрыялу ў бактэрый (параўн. экзагенота).

эндадэ́рма

(ад энда- + дэрма)

1) слой клетак у сцёблах і каранях раслін, які акружае ўсе ўнутраныя тканкі;

2) тое, што і энтадэрма 2.

эндазаахо́рыя

(ад энда- + заахорыя)

спосаб распаўсюджання насення раслін жывёламі разам з калам апошніх.

эндакарды́т

(ад эндакард)

запаленне эндакарда.

эндака́рд, эндака́рдый

(ад энда- + гр. kardia = сэрца)

слой эпітэлію, які высцілае ўнутры поласць сэрца.

эндака́рпій

(ад энда- + гр. karpos = плод)

унутраная частка плода ў раслін (напр. костачка ў пладах вішні, слівы і інш.); параўн. экзакарпій.

эндакінематагра́фія

(ад энда- + кінематаграфія)

кінематаграфіраванне поласцей цела чалавека і жывёл, якое выкарыстоўваюць з мэтай дыягностыкі.