Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энта-

(гр. entos = унутры)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «унутраны, унутры».

энта́да

(н.-лац. entada)

расліна сям. бабовых; ліяна з двойчыперыстаскладаным лісцем, якая ў трапічных лясах дасягае вяршалін дрэў.

энтадэ́рма

(ад энта- + дэрма)

1) унутраны зародкавы лісток мнагаклетачных жывёл і чалавека (параўн. эктадэрма 1);

2) унутраны слой сценкі цела кішачнаполасцевых (параўн. эктадэрма 2).

энта́зіс

(гр. entasis = напружанне)

патаўшчэнне ствала калоны ў яго сярэдняй частцы, якое стварае ўражанне напружанасці і сцірае аптычную ілюзію ўвагнутасці ствала.

энтайкі́я

(ад энта- + гр. oikia = дом, сям’я)

разнавіднасць сінайкіі, калі адзін з партнёраў жыве ўнутры другога, але перыядычна выходзіць і харчуецца знешняй ежай.

энта́льпія энтальпі́я

(ад гр. enthalpo = награваю)

тэрмадынамічная функцыя, роўная суме ўнутранай энергіі і здабытку аб’ёму на ціск.

энтама-

(гр. entomon = насякомае)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «насякомае».

энтамабрыі́ды

(н.-лац. entomobryidae)

сямейства нагахвостак; жывуць у нізкім травастоі, хмызняку, лясным подсціле, гнілой драўніне, пад камянямі, пад карой і інш.

энтамало́гія

(ад энтама- + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае насякомых.

энтамаспо́рый

(н.-лац. entomosponum)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці сеянцаў і саджанцаў грушы, радзей яблыні.