Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

э́мер

(ням. Emmer)

від пшаніцы з ломкім коласам, полба звычайная.

эмерге́нцы

(лац. emergens, -ntis = які выбіваецца)

паверхневыя нарасці на розных органах раслін, якія ўтвараюцца эпідэрмісам і тканкамі, што знаходзяцца пад ім (напр. шыпы руж, шыпшыны).

эмерджэ́нтны

(англ. emergence = узнікненне, ад лац. emergere = з’яўляцца);

э-ая эвалюцыя — ідэалістычная канцэпцыя, якая разглядае развіццё як скачкападобны працэс, пры якім узнікненне новых якасцей абумоўлена ўмяшаннем ідэальных сіл.

эмерыту́ра

(ад лац. emeritus = заслужаны)

пенсія звольненым у адстаўку дзяржаўным служачым, дапамога ўдовам, сіротам у некаторых краінах, напр. у Польшчы, царскай Расіі.

эмерыцэло́псіс

(н.-лац. emericellopsis)

сумчаты грыб сям. еўроцыевых, які развіваецца ў глебе і ў вадзе.

эметрапі́я

(ад гр. emmetros = суразмерны + ops, opos = вока)

пераламляльная здольнасць вока, пры якой чалавек добра бачыць і далёкія і блізкія прадметы (параўн. гіперметрапія і міяпія).