Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ша́фа

(польск. szafa, ад ням. Schaff)

1) від мэблі ў выглядзе высокай стаячай скрынкі з дзверцамі;

2) скрынка са створкай або дзверцамі, якая служыць для сушкі, выпечкі і іншых мэт.

ша́фер

(ням. Schaffer)

удзельнік вясельнага абраду, які ў час вянчання трымае вянец над галавой жаніха (нявесты).

шафёр

(фр. chauffeur)

вадзіцель аўтамашыны.

шафра́н

(с.-лац. safranum, ад ар. za’farān)

1) травяністая расліна сям. касачовых з вузкім лісцем і сінявата-фіялетавымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная;

2) высушаныя рыльцы кветак гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі і як харчовая прыправа;

3) сорт яблыкаў.