Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шва́бра

(ням. Schwabber)

прыстасаванне (мятла) з мачалы, вяровак і інш. для мыцця падлогі.

шва́гер

(ням. Schwager)

брат жонкі або муж сястры ці жончынай сястры.

шванк

(ням. Schwank = літар. жарт)

жанр нямецкай гарадской літаратуры 13—17 ст., кароткае гумарыстычнае апавяданне ў вершах або прозе.

шварто́ў

(гал. zwaartouw)

мар. трос або ланцуг для прывязвання судна да прычальных прыстасаванняў.

швах

(ням. schwach)

дрэнна, кепска.

швейца́р

(ням. Schweizer)

вартаўнік ля ўваходных дзвярэй у пад’ездах устаноў, гасцініц, рэстаранаў.

шве́лер

(ням. Schweller)

стальная бэлька, якая мае ў сячэнні форму літары П.

шве́рмер

(ням. Schwärmer)

феерверачная ракета, якая пакідае зігзагападобны вогненны след.

шверт

(ням. Schwert = літар. меч)

высоўны плоскі кіль 1 на малых парусных суднах для павелічэння супраціўлення дрэйфу.

швертбо́т

(ням. Schwertboot, ад Schwert = літар. меч + Boot = шлюпка)

парусная яхта з высоўным кілем (швертам).