Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штаб

(ням. Stab)

1) орган кіравання войскамі, а таксама памяшканне, дзе ён размешчаны (напр. ш. батальёна, ш. дывізіі, генеральны ш.);

2) перан. кіруючы орган чаго-н. (напр. ш добраахвотнай народнай дружыны).

шта́ба

(польск. sztaba, ад ням. Stab)

жалезная паласа для запірання дзвярэй, завала, засаўка.

шта́бель

(ням. Stapel)

роўна, у пэўным парадку складзены рад ці некалькі радоў чаго-н. (напр. ш. дроў, ш. дошак).

штабсшарфю́рэр

(ням. Stabsscharführer)

званне ў СС у фашысцкай Германіі, якое адпавядала званню штабс-фельдфебеля.

штабс-капгга́н

(ням. Stabskapitän)

афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэй паручніка і ніжэй капітана ў арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.

штабс-фельдфе́бель

(ням. Stabsfeldwebel)

унтэр-афіцэрскае званне, ніжэйшае рангам за фельдфебеля ў арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.

штаб-афіцэ́р

(ням. Stabsoffizier)

старшы афіцэрскі чын (палкоўнік, падпалкоўнік, маёр, капітан 1-га рангу, капітан 2-га рангу) у арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.

штаб-кватэ́ра

(ад штаб + кватэра)

месца, дзе размяшчаецца вайсковы штаб.

штаб-ро́тмістр

(ад штаб + ротмістр)

афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, ніжэйшы рангам за ротмістра, роўны званню штабс-капітана ў пяхоце і іншых войсках у арміях царскай Расіі і некаторых замежных краін.

штаг

(гал. stag)

мар. канат, трос, які ўтрымлівае ад падзення мачту, стэньгу і інш.