Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шток

(ням. Stock)

1) металічны цыліндрычны прут, які злучае поршань рухавіка з паўзуном, напр. у паравой машыне, поршневым насосе;

2) адна з форм залягання горных парод, часцей масіўна-крышталічных, гіпсу, каменнай солі, радзей рудных выкапняў.

што́кверк

(ням. Stockwerk, ад Stock = сцябло + Werk = утварэнне)

тоўстая рудная жыла, ад якой адгаліноўваецца многа пражылак.

што́льня

(ням. Stollen)

гарызантальны або нахілены праход у шахце, прызначаны для абслугоўвання падземных работ, які мае выхад на паверхню.

што́пар

(ням. Stopper)

1) прылада ў выглядзе прутка з завостраным вінтападобным канцом для выцягвання коркаў з бутэлек;

2) імклівы рух самалёта ўніз па вінтавой лініі.

што́ра

(фр. store)

занавеска на акно.

шторм

(гал. storm)

моцная бура на моры з сілай ветру каля 9 балаў.

штормтра́п

(ад шторм + трап)

спецыяльная вяровачная лесвіца з драўлянымі перакладзінамі, якая спускаецца за борт для прыёму і высадкі людзей у час шторму.

штос

(ням. Stoss)

1) старадаўняя азартная картачная гульня;

2) сп. адзін з прыёмаў у фехтаванні.

штоф1

(ням. Stof)

1) старая руская мера аб’ёму вадкасці, роўная 1,23 л;

2) шкляная бутэлька такой ёмістасці.

штоф2

(ням. Stoff)

шчыльная аднакаляровая дэкаратыўная тканіна з буйным тканым узорам, якая ідзе на абіўку мэблі, на парцьеры і інш.