Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штыб

(ням. Staub = пыл)

дробны ці здробнены каменны вугаль з памерам часцінак менш за 6 мм; выкарыстоўваецца як паліва.

штык

(польск. sztych, ад ням. Stich)

1) колючая і рэжучая халодная зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, карабіна, аўтамата;

2) узброены салдат (як адзінка падліку пяхоты);

3) пласт зямлі на глыбіню палатна рыдлёўкі.

штыле́т

(польск. sztylet, ад іт. stiletto)

кінжал з тонкім і вострым лязом, звычайна трохгранным.

штыль

(гал. stil)

адсутнасць ветру на моры;

мёртвы ш. — поўная адсутнасць ветру.

штыр

(ням. stier = нерухомы)

цыліндрычны стрыжань з канічным канцом, а таксама радыёантэна ў выглядзе доўгага тонкага стрыжня.

шты́рбарт

(гал. stuurboord, ад stuur = стырно + boord = борт)

мар. правы борт судна.

штыфт

(ням. Stift)

тонкі стрыжань, пераважна з галоўкай на канцы, для нерухомага злучэння дзвюх дэталей машыны.

шты́хель

(ням. Stichel)

разец для гравіроўкі і абточвання дробных дэталей у дакладнай механіцы, гадзіннікавай справе.

шты́хмас

(ням. Stichmass)

1) інструмент для вымярэння ўнутраных памераў дэталей машын;

2) вымяральная стужка для абмеру капыла і ступні ў абутковай вытворчасці.