Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шака́л

(цюрк. šakal, ад перс. šaqāl)

драпежная жывёла сям. сабачых, якая харчуецца пераважна мярцвячынай; пашырана ў Паўд.-Усх. Еўропе, Паўд. і Сярэд. Азіі, Паўн. Афрыцы.

шакала́д

(ням. Schokolade, ад ісп. chocolate)

1) кандытарскі выраб, які атрымліваецца шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам;

2) напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу.

шакі́раваць

(фр. choquer)

бянтэжыць, ставіць каго-н. у няёмкае становішча сваімі паводзінамі, парушаючы правілы прыстойнасці.