Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шах

(перс. šāh = кароль)

1) тытул манарха ў некаторых краінах Усходу;

2) нападзенне якой-н. фігуры на караля праціўніка ў шахматнай гульні.

ша́хер-ма́хер

(ням. Schacher und Macher)

разм. махлярская здзелка, лоўкая ашуканская аперацыя.

шахінша́х

(перс. šāh-in-šāh = літар. кароль каралёў)

тытул манархаў у Іране з часоў Сасанідаў (дынастыя іранскіх шахаў 224—651 гг.).

ша́хматы

(перс. śâh mat = шах памёр)

1) гульня двух партнёраў на раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі дошцы 16 белымі і 16 чорнымі фігурамі з мэтай аб’явіць мат каралю праціўніка;

2) набор фігур для такой гульні.

ша́хта

(ням. Schacht)

1) горна-прамысловае прадпрыемства, якое вядзе здабычу карысных выкапняў падземным спосабам;

2) месца здабычы карысных выкапняў, а таксама правядзення якіх-н. падземных работ;

3) вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых канструкцыях (напр. ліфтавая ш.).