Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шамазі́т

(фр. chamosite, ад Chamoson = назва мясцовасці ў Швейцарыі)

мінерал класа сілікатаў шаравата-зялёнага або чорнага колеру; жалезная руда.

шама́н

(эвенк. saman = узбуджаны чалавек)

чараўнік, знахар у народаў, рэлігія якіх засноўваецца на веры ў духаў.

шамбер’е́р

(фр. chambrière)

доўгі хлыст, які выкарыстоўваецца ў цырку для дрэсіроўкі коней.

шамо́т

(фр. chamotte)

вогнетрывалая гліна або каалін, апаленыя пры высокай тэмпературы да спякання, а таксама керамічныя вырабы з іх.

шампа́нскае

(ад фр. champagne = віно з правінцыі Champagne)

высакасортнае пеністае вінаграднае віно, якое насычана вуглякіслым газам.

шампа́нь

(фр. champagne, ад Champagne = назва правінцыі ў Францыі)

парода трусоў, выведзеная ў Індыі і ўдасканаленая ў Францыі, у правінцыі Шампань.

шампіньён

(фр. champignon)

шапкавы базідыяльны грыб сям. шампіньёнавых, які расце на лугах, палях, агародах, у лясах, садах; ядомы.

шампу́нь

(англ. shampooing = мыццё галавы)

мыльная духмяная вадкасць або крэм для мыцця галавы.

шампу́р

(груз. sampuri)

металічны пруток для смажання шашлыку на агні.