Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́та

[польск. rata, ад лац. rata (pars) = вызначаная частка]

адна з частак агульнай платы, доўгу, якая ўносіцца ў вызначаны тэрмін.

ратава́ць

(польск. ratować, ад ням. retten)

1) пазбаўляць ад небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчы;

2) хаваць, засцерагаць ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага (напр. р. сена ад дажджу).

ратакса́ны

(ад лац. rota = кола + axis = вось)

хімічныя злучэнні з цыклічнай і пранізваючай яе лінейнай малекул, звязаных так, што аб’ёмныя радыкалы на канцах лінейных малекул перашкаджаюць раз’яднанню сістэмы.

рата́метр

(ад лац. rota = кола + -метр)

1) прыбор для вымярэння расходу вадкасцей, газаў;

2) прыбор для вымярэння лінейных размераў дэталей машын;

3) палігр. прыбор для вызначэння шурпатасці формавых пласцін.

рата́нг

(малайск. rotan)

ліянападобная трапічная пальма, пашыраная ў Азіі, Афрыцы і Аўстраліі.

ратані́я

(ісп. ratania)

кустовая расліна сям. бабовых, пашыраная ў субтрапічных горных раёнах Амерыкі; выкарыстоўваецца ў медыцыне як вяжучы сродак.

ратапры́нт

(англ. rotaprint, ад лац. rota = кола + англ. print = друк)

малафарматная друкарская машына для друкавання афсетным спосабам.

рата́тар

(лац. rotator = той, хто круціць)

1) апарат для друкавання копій з чарцяжоў, рукапісаў, малюнкаў;

2) фіз. цела, якое верціцца раўнамерна вакол цэнтра або восі;

3) анат. мышца, якая ажыццяўляе паварот у якім-н. суставе.

ратафо́та

[ад лац. rota(re) = вярцець + фота]

фотанаборная машына з праграмным кіраваннем, па канструкцыі аналагічная машыне манафота.

ратацы́зм

(лац. rhotacismus, ад гр. rho = назва літары «р» грэчаскага алфавіта)

картавасць, няправільнасць у вымаўленні гука «р».