Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раялі́зм

(фр. royalisme, ад roy = кароль)

прыхільнасць да каралеўскай улады.

раялі́ст

(фр. royaliste)

прыхільнік каралеўскай улады.

рая́ль

(фр. royal = каралеўскі)

струнны ўдарна-клавішны музычны інструмент з размешчанымі па гарызанталі струнамі, разнавіднасць фартэпіяна.

рая́льці

(англ. royalty)

чарговыя плацяжы за купленыя па ліцэнзіі вынаходствы, што выплачваюцца на працягу пэўнага перыяду, вызначанага ў ліцэнзійным пагадненні.

раяты́на

(н.-лац. raillietina)

гельмінт сям давенеідаў, кішачны паразіт курэй, дзятлаў, цецерукоў.

раятыно́зы

(ад раятына)

глісныя хваробы птушак, якія выклікаюцца раятынамі.