ра́са
(фр. race, ад іт. razza = парода)
1) група чалавецтва, якая склалася гістарычна і аб’ядноўваецца агульнасцю паходжання і агульнасцю спадчынных фізічных прымет — колерам скуры і валасоў, формай галавы, асобнымі рысамі твару і інш. (напр. еўрапеоідная р., мангалоідная р., негроідная р.);
2) група арганізмаў аднаго віду або падвіду, якая вылучаецца агульнымі біялагічнымі асаблівасцямі і звязана агульным паходжаннем.
расагене́з
(ад раса + -генез)
працэс фарміравання рас чалавека.
расі́зм
(іт. razzismo)
антынавуковая рэакцыйная тэорыя аб нераўнацэннасці чалавечых рас і аб тым, што адна раса павінна панаваць над іншымі.
растр
(ням. Raster, ад лац. rastrum = граблі)
1) сістэма ліній, нанесеных у пэўным парадку на якую-н. паверхню аптычным, графічным, механічным або іншым спосабам;
2) прыстасаванне, якое складаецца з сістэмы адпаведна размешчаных ніцей, палос, прызмаў, лінзаў.
растра́льны
(лац. rostralis)
размешчаны бліжэй да пярэдняга канца цела; які адносіцца да рострума.