Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рыа́л

(ар. rial)

1) грашовая адзінка Ірана (роўная 100 дынарам), Йемена (роўная 40 букшам) і некаторых іншых краін;

2) разменная манета Ірака, роўная 1/5 дынара.

рыбані́ты

(ад англ. ribbon = вузкая стужка)

члены тайных сялянскіх арганізацый у Ірландыі ў 19 ст., якія змагаліся супраць нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту.

рыбануклеі́навы

(ад рыбо(за) + нуклеінавы];

р-ыя кіслоты — рэчывы з групы нуклеінавых кіслот, якія змяшчаюць рыбозу і ўваходзяць у склад цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак, прымаючы ўдзел у біясінтэзе бялкоў.

рыбасо́мы

[ад рыбо(за) + сома]

арганоіды клетак чалавека, жывёл і раслін, функцыяй якіх з’яўляецца біясінтэз бялкоў.

рыбафлаві́н

[ад рыбо(за) + лац. flavus = жоўты]

вітамін В2, які ўваходзіць у склад рада ферментаў, што ўдзельнічаюць у акісляльных працэсах у арганізме; змяшчаецца ў раслінных і жывёльных тканках, асабліва многа яго ў малацэ, печані, дражджах.

рыбо́за

(англ. ribose)

просты цукар, які выступае як састаўная частка некаторых біялагічна важных злучэнняў, напр. нуклеінавых кіслот, вітамінаў.

ры́бстул

(шв. ribbstol)

спартыўны снарад, які нагадвае рад вертыкальна пастаўленых драбін; гімнастычная сценка.

ры́вулус

(н.-лац. rivulus)

рыба атрада карпазубых, якая пашырана ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў Амерыкі.

рывуля́рыя

(н.-лац. rivularia)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць класа гармагоніевых, якая пашырана ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.

рыгадо́н

(фр. rigaudon)

старадаўні французскі парны танец.