Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ры́тар

(гр. rhetor)

1) прамоўца і настаўнік красамоўства ў Стараж. Грэцыі і Рыме;

2) настаўнік рыторыкі ў брацкіх школах на Беларусі і Украіне ў канцы 16—17 ст.;

3) прамоўца, які гаворыць прыгожа, напышліва, але малазмястоўна.

рытарда́нда

(іт. ritardando = запавольваючы)

паступовае запавольванне музычнага тэмпу.

рытары́чны

(гр. rhetorikos)

1) які мае адносіны да рыторыкі, заснаваны на правілах рыторыкі;

2) які складаецца з эфектных, знешне прыгожых прыёмаў;

р-ае пытанне — стылістычны прыём у мове: сцверджанне ў форме пытання.

рытм

(гр. rhythmos)

1) раўнамернае чаргаванне якіх-н. элементаў (рухальных, гукавых, моўных, біялагічных і інш.) (напр. р. сэрца, р. дыхання, музычны р.);

2) размераны, наладжаны ход чаго-н. (напр. р. працы).

рытмамело́дыка

(ад рытм + мелодыка)

пабудова моўных выразаў паводле інтанацыйных і рытмічных мадэлей.

рытмапла́стыка

(ад рытм + пластыка)

сістэма фізічных практыкаванняў для ўсебаковага гарманічнага развіцця цела.

ры́тміка

(гр. rhythmikos = суразмерны, стройны)

1) сукупнасць праяўленняў рытму ў музыцы, паэзіі (напр. р. верша);

2) вучэнне аб рытме (у музыцы, вершах, танцах і інш.);

3) сістэма фізічных практыкаванняў пад музыку.

рытмі́чны

(гр. rhythmikos = суразмерны, стройны)

які адбываецца ў пэўным рытме, падпарадкаваны рытму; раўнамерны.

рыто́рыка

(гр. rhetorike)

1) тэорыя красамоўства;

2) перан. залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць пры неглыбокім змесце.

рытуа́л

(лац. ritualis = абрадавы)

1) прынятая паслядоўнасць абрадавых дзеянняў;

2) цырымонія, устаноўлены парадак выканання чаго-н.