Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рыка́рдыя

(н.-лац. riccardia)

пячоначны мох сям. анеўравых, які расце ў лясах на гнілой драўніне, на балоцістай і пясчанай глебах.

рыкашэ́т

(фр. ricochet)

палёт цвёрдага цела пад вуглом пасля ўдару аб якую-н. паверхню.

рыкетсіёзы

(ад рыкетсіі)

група інвазійных хвароб жывёл і чалавека, якія выклікаюцца рыкетсіямі.

рыке́тсіі

[ад англ. C. Ricketts = прозвішча амер. вучонага (1871—1910)]

група дробных унутрыклетачных хваробатворных бактэрый, паразітаў членістаногіх, млекакормячых, птушак.

рыксда́г

(шв. riksdag)

парламент у Швецыі.

ры́кша

[рус. рикша < яп. (dzin) rikisia, ад dzin = чалавек + riki = сіла + sia = вазок]

чалавек, які перавозіць пасажыраў, упрогшыся ў спецыяльную двухколавую каляску.