рыпара́біус
(н.-лац. rhyparabius)
сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на экскрэментах траваедных жывёл.
рыпідадэ́ндран
(н.-лац. rhipododendron)
каланіяльная залацістая водарасць сям. ізахрызідавых, якая трапляецца пераважна ў тарфяністых водах.
рыпі́леры
(ад англ. repeal = разрыў)
члены ірландскіх арганізацый сярэдзіны 19 ст., якія выступалі за разрыў англа-ірландскай уніі 1801 г.
рыпо́ст
(фр. riposte = хуткі адказ)
удар у адказ або ўкол у фехтаванні пасля праведзенай абароны.
рыпс
(ням. Rips)
моцная тканіна з палатнянай асновай у дробны рубчык.
рыпса́ліс
(н.-лац. rhipsalis)
расліна сям. кактусавых з лістападобнымі сцёбламі і шматлікімі дробнымі белымі, жоўтымі або бледна-ружовымі кветкамі, пашыраная ў вільготных трапічных лясах Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.