Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наі́б

(ар. naib = намеснік)

намеснік або памочнік начальніка ці духоўнай асобы ў некаторых мусульманскіх краінах.

наі́ды

(н.-лац. nais)

кольчатыя чэрві сям. наідыдаў пашыраны ў прэсных вадаёмах па ўсім зямным шары.

наіды́ды

(н.-лац. naididae)

сямейства кольчатых чарвей класа малашчацінкавых; пашыраны ў прэсных вадаёмах, часам у прыбярэжнай зоне мораў.