на́я
(інд. naja)
вельмі ядавітая змяя сям. аспідаў з шыяй, здольнай расшырацца ў выглядзе круга; пашырана ў Індыі; індыйская кобра, змяя-акулярніца.
ная́ды
(гр. naiades)
1) німфы рэк, ручаёў, крыніц у старажытнагрэчаскай міфалогіі;
2) водныя травяністыя расліны сям. наядавых, якія пашыраны ў цёплых і ўмерана цёплых зонах зямнога шара; на Беларусі трапляюцца рэдка.