Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навакаі́н

[ад лац. novus = новы + (ка)каін]

лекавы прэпарат, які ўжываецца для мясцовага абязбольвання, пры спазмах сасудаў і іншых захворваннях.

навакаінамі́д

(ад навакаін + амід)

лячэбны сродак, які па хімічнай структуры блізкі да навакаіну.

нава́рх

(гр. nauvarchos)

камандуючы флотам у Стараж. Грэцыі.

нава́тар

(лац. novator = абнавіцель, вынаходца)

той, хто выкарыстоўвае новыя, прагрэсіўныя метады і прыёмы ў сваёй дзейнасці.

нава́тарства

(ад наватар)

1) дзейнасць наватараў;

2) усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне.

нава́ха

(ісп. navaja)

халодная зброя, іспанскі доўгі складны нож.

нава́цыя

(лац. novatio = абнаўленне, змяненне)

1) пагадненне бакоў аб замене аднаго заключанага імі абавязацельства другім;

2) новаўвядзенне.

наве́ла

(іт. novella)

1) невялікі празаічны твор са строгай кампазіцыяй, адсутнасцю апісальнасці і нечаканым фіналам;

2) юр. змена, якую новы закон уносіць у дзеючае заканадаўства.

навеле́та

(іт. novelletta = кароткае апавяданне)

муз. невялікая інструментальная (пераважна фартэпіянная) п’еса ліра-эпічнага, часам драматычнага характару.

навелі́ст

(іт. novellista)

аўтар навел.