Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

на́фта

(польск. nafta < гр. naphtha, ад перс. näft)

мінеральнае масляністае гаручае рэчыва звычайна цёмна-бурага колеру, якое ўжываецца як паліва, а таксама як сыравіна для вырабу бензіну, газы, мазуту і інш.

нафтаба́за

(ад нафта + база)

база забеспячэння транспарту гаручымі нафтапрадуктамі.

нафтага́вань

(ад нафта + гавань)

частка порту, прызначаная для стаянкі суднаў, што перавозяць нафтапрадукты.

нафтагіга́нт

(ад нафта + гігант)

буйное нафтаперапрацоўчае прадпрыемства.

нафталі́н

(рус. нафталмн, ад гр. naphtha = нафта)

арганічнае злучэнне, белае крышталічнае рэчыва з рэзкім пахам, якое здабываецца пераважна з каменнавугальнай смалы; выкарыстоўваецца для вырабу выбуховых рэчываў, фарбавальнікаў, а таксама для барацьбы з моллю.

нафтамо́н

(ад нафта + амоній)

лекавы прэпарат, процігліставы сродак.

нафтапі́рс

(ад нафта + пірс)

партовае збудаванне для прычальвання суднаў, што перавозяць нафтапрадукты.

нафтапо́мпа

(ад нафта + помпа)

машына для перапампоўвання нафты.

нафтахі́мія

(ад нафта + хімія)

галіна прамысловасці, якая займаецца хімічнай перапрацоўкай нафты і прыродных газаў.

нафтахіно́ны

(ад нафта + хіноны)

хіноны нафталінавага рада.