Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кло́бмены

(англ. clubmen, ад club = друк, кій)

удзельнікі сялянскага руху ў Англіі ў перыяд Англійскай буржуазнай рэвалюцыі 17 ст.

клон

(гр. klon = парастак)

генетычна аднароднае патомства расліннага або жывёльнага арганізма, якое ўтвараецца ў выніку вегетатыўнага размнажэння або непалавога дзялення клетак.

кло́нус

(гр. klonos = сумятня)

міжвольныя хуткія рытмічныя скарачэнні асобных мышцаў або іх груп, што з’яўляецца прыкметай паражэння цэнтральнай нервовай сістэмы.

кло́пфер

(ням. Klopfer)

тэлеграфны апарат для прыёму сігналаў азбукі Морзе на слых.

кло́ун

(англ. clown)

1) камічны персанаж у п’есах англійскіх драматургаў 16 ст.;

2) цыркавы артыст-комік.

кло́цік

(ад гал. kloot = шар)

металічны або драўляны круг з выступаючымі краямі на верхнім канцы мачты або флагштока.