Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

клаа́ка

(лац. cloaca)

1) падземны канал для сцёку нечыстот;

2) вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых;

3) перан. што-н. брыдкае, агіднае (напр. засмечанае месца, амаральнае асяроддзе і інш.).

клабу́к

(ад цюрк. kalpak = шапка)

манаскі галаўны ўбор у выглядзе высокай цыліндрычнай шапкі з пакрывалам.

клаварыядэ́льфус

(н.-лац. clavariadelphus)

базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які расце на глебе ці апалай ігліцы, лісці, галінках пераважна ў хвойных лясах; ядомы.

клавесі́н

(фр. clavecin, ад лац. clavis = ключ)

струнны шчыпковы клавішны музычны інструмент 16—18 ст., папярэднік фартэпіяна.

клавіко́рды

(фр. clavicorde, ад лац. clavis = ключ + гр. chorde = струна)

струнны ўдарны клавішны музычны інструмент 15—18 ст.

клаві́р

(ням. Klavier, ад лац. clavis = ключ)

1) агульная назва струнных клавішных музычных інструментаў (клавікордаў, клавесіна, фартэпіяна і інш.);

2) тое, што і клавіраусцуг.

клавіра́усцуг

(ням. Klavierauszug)

пералажэнне партытур вакальна-сімфанічнага твора (оперы, араторыі, кантаты і інш.) для спявання і фартэпіяна або толькі для фартэпіяна.

клавіцымба́л

(с.-лац. clavicymbalum)

першапачатковая назва клавесіна.

клавіцытэ́рыюм

(ад лац. clavis = ключ + гр. kithara = кіфара)

клавесін з размешчаным вертыкальна корпусам.

кла́віш, кла́віша

(польск. klawisz, ад лац. clavis = ключ)

1) пласцінка ў некаторых музычных інструментах (фартэпіяна, баяне, трубе і інш.), пры націсканні пальцам на якую атрымліваецца гук;

2) наканечнік рычажка ў пішучай машынцы, тэлефонным апараце і іншых механізмах, які прыводзіцца ў рух пальцамі.