Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

баядэ́ра

(парт. bailadeira)

індыйская храмавая танцоўшчыца, якая за плату выступае і ў рэстаранах, прыватных дамах.

баяне́т

(фр. baionnette = штык, ад Bayonne = назва горада ў Францыі)

1) злучэнне дэталяў, пры якім адна дэталь з прораззю насаджваецца на іншую дэталь з выступам;

2) першапачатковая назва штыка, вынайдзенага ў сярэдзіне 17 ст. у Францыі.