Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бада́мія

(н.-лац. badhamia)

слізявік сям. фізаравых, які развіваецца ў лясах на галінках і ствалах засохлых дрэў і асабліва на гнілых пладовых целах губавых і шапкавых грыбоў.

бада́н

(рус. бадан, ад манг. badan)

травяністая расліна сям. каменяломнікавых з бэзава-чырвонымі кветкамі, пашыраная ў Цэнтр. і Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

бадзя́н

(фр. badiane)

1) вечназялёнае дрэва сям. бадзянавых, пашыранае ў субтропіках, плады якога даюць алей, што выкарыстоўваецца ў медыцыне, лікёра-гарэлачнай і харчовай прамысловасці; аніс зорчаты;

2) травяністая расліна сям. рутавых, якая змяшчае эфірны алей, што выклікае апёкі; ясенец.

бадмерэ́я

(ням. bodmerei)

грашовая пазыка пад залог судна або грузу.

бадмінто́н

(англ. badminton, ад Badminton = назва горада ў Англіі)

1) спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца цераз сетку валан;

2) камплект прылад для такой гульні.

бадо́

[фр. J. Baudot = прозвішча фр. вынаходцы (1845—1903)]

літарадрукавальны тэлеграфны апарат, які дазваляе перадаваць па адным провадзе некалькі тэлеграм адначасова ў абодвух напрамках.

бадо́ні

[іт. G. Bodoni = прозвішча іт. друкара (1740—1813)]

друкарскі шрыфт, які вызначаецца мастацкасцю і выразнасцю малюнка.

бадру́ш

(фр. boudruche)

газанепранікальная плёнка, прыгатаваная з кішак жывёл, з якой рабілі газавыя балоны дырыжабляў.

бадэлеі́т

(ад англ. Y. Baddeley = прозвішча англ. мінералога + -літ)

мінерал, двухвокіс цырконію, які з’яўляецца крыніцай для атрымання цырконію.