Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бан

(серб. ban, ад тур. bajan = багаты)

1) уладар вобласці ў старажытнай Харватыі;

2) кіраўнік аўтаномнай Харватыі ў 1939—1941 гг.

баналітэ́т

(фр. banalite, ад banal = які належыць сеньёру)

права сеньёра ў феадальнай Зах. Еўропе прымушаць сялян карыстацца за пэўную плату млыном, пякарняй, вінаградным прэсам і г.д.

бана́льнасць

(ад фр. banal = шаблонны)

1) агульнавядомая думка;

2) тое, што і штамп 3.

бана́льны

(фр. banal)

шаблонны, збіты, пазбаўлены арыгінальнасці ў сувязі з частым ужываннем (напр. б. выраз).

бана́н

(парт. banan, ад афр. banam)

травяністая расліна сям. бананавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама мучністы салодкі плод гэтай расліны.

банапарты́зм

(фр. bonapartisme)

1) палітычны кірунак у Францыі ў 19 ст., які выступаў за аднаўленне дынастыі Банапартаў;

2) форма дыктатуры, калі ўрад, апіраючыся на ваенную сілу і лавіруючы паміж класамі, імкнецца выдаць сябе за надкласавую ўладу.

банапарты́ст

(фр. bonapartiste)

прыхільнік панавання дынастыі Банапартаў у Францыі ў 19 ст.

бана́тка

(укр. банатка, ад рум. Banat = назва вобласці ў Румыніі)

гатунак пшаніцы.

банбанье́рка

(фр. bonbonniere, ад bonbon = цукерка)

уст. прыгожа аздобленая скрыначка для цукерак або парфумерыі.

банвіва́н

(фр. bon vivant = той, хто добра жыве)

уст. асоба, якая любіць жыць сабе на пацеху; гуляка.