Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́за

(фр. base, ад гр. basis = аснова, фундамент)

1) апорная частка калоны ў збудаванні;

2) аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца, ствараецца што-н. (напр. эканамічная б. краіны);

3) апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія-н. запасы, ёсць спецыяльныя збудаванні і прыстасаванні для абслугоўвання чаго-н. (напр. ваенная б., турысцкая б.);

4) склад тавараў, матэрыялаў;

5) адлегласць паміж восямі ў транспартных сродках;

6) паказчыкі, якія бяруцца за аснову, тыпавы варыянт, норму.

базаліёма

(ад лац. basalis = асноўны + ома)

эпітэліяльная пухліна скуры чалавека і пазваночных жывёл.

база́ліі

(лац. basalis = асноўны, ад гр. basis = аснова)

палачкападобныя асноўныя элементы ўнутранага шкілета парных плаўніковых храстковых рыб.

база́льны

(лац. basalis, ад гр. basis = аснова)

асноўны, якт адносіцца да асновы, размешчаны каля асновы або павернуты да яе (напр б-ае цельца).

база́льт

(п.-лац. basaltes, ад гр. basanos = пробны камень)

вулканічная горная парода цёмнага колеру, якая складаецца з плагіяклазу, аўгіту і часта алівіну; выкарыстоўваецца як матэрыял для будаўнічых і дарожных работ.

базані́т

(гр. basanites, ад basanos = пробны камень)

горная парода чорнага колеру, якая мае базальтавы склад, апрача таго ўтрымлівае нефелін або лейцыт.

база́р

(цюрк. bazar, ад перс. bāzār)

1) спецыяльна адведзенае месца для гандлю прадуктамі харчавання і таварамі шырокага ўжытку, а таксама сам гэты гандаль;

2) вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы (напр. кніжны б., навагодні б.);

3) перан. бязладная гаворка, крык, шум;

птушыны б. — месца на беразе мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак.

базафілі́я

(ад гр. basis = аснова + -філія)

здольнасць клетак і тканак жывёлы або расліны афарбоўвацца асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. ацыдафілія).

базафі́лы

(ад гр. basis = аснова + -філ)

адна з форм зярністых лейкацытаў (гранулацытаў), у цытаплазме якіх змяшчаюцца гранулы 2, што афарбоўваюцца асноўнымі фарбавальнікамі (параўн. нейтрафілы, эазінафілы).

базафі́льны

(ад гр. basis = аснова + phileo = люблю);

б-ыя расліны — расліны, якія растуць на шчолачных глебах.