баца́нія
(н.-лац. bazzania)
пячоначны мох сям. лепідозіевых, які трапляецца на вільготнай глебе ў цяністых лясах, радзей на гнілой драўніне.
бацы́дыя
(н.-лац. bacidia)
накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на кары дроў, раслінных рэштках, радзей на камянях, глебе.
бацыліспо́ра
(н.-лац. bacillispora)
недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод (вольхі, вярбы і інш.) у вадзе.
бацы́лы
(лац. bacillum = палачка)
палачкападобныя бактэрыі, сярод якіх большасць з’яўляецца ўзбуджальнікамі інфекцыйных хвароб.
бацыля́рыя
(н.-лац. bacillaria)
каланіяльная дыятомавая водарасць сям. ніцшыевых, якая пашырана ў бентасе і планктоне мораў, саланавата-прэсных вадаёмаў.