Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бамало́х

(гр. bomolochos)

блазен, прастадушны хітрун у старажытнагрэчаскай камедыі.

бамба́ж

(фр. bombage)

уздуцце кансервавай банкі ў сувязі з размнажэннем у кансервах мікраарганізмаў і ўтварэннем газаў.

бамба́кс

(н.-лац. bombax)

высокае лістападнае дрэва сям. бамбаксавых, пашыранае ў лясах трапічнай Азіі.

бамба́рда

(фр. bombarde)

1) буйнакаліберная гармата 14—16 ст., якая страляла каменнымі ядрамі;

2) уст. двухмачтавае транспартнае судна з марцірамі для кідання бомбаў;

3) басовая труба ў аргане.

бамбардзі́р

(ням. Bombardier, ад фр. bombardier)

1) салдацкі чын у артылерыйскіх часцях арміі царскай Расіі;

2) званне ў «пацешных» войсках Пятра I;

3) жук сям. жужаляў, які пры самаабароне выкідвае з свайго цела едкую вадкасць;

4) ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі).

бамбардзірава́ць

(ням. bombardieren, ад фр. bombarder)

скідваць бомбы з самалёта, каб паразіць цэль.

бамбузі́на

(н.-лац. bambusina)

ніткаватая зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, адзін від якой трапляецца на Беларусі.

бамбу́к

(фр. bambou, ад малайск. bambu)

расліна сям. злакавых з дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом, пашыраная ў тропіках і субтропіках.

ба́мія

(тур. bamya)

травяністая расліна сям. мальвавых з доўгачаранковым лісцем і жоўтымі адзіночнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; дае грубае валакно і ядомыя плады.

бамо́нд

(фр. beau monde)

уст. «вышэйшы свет», «вышэйшыя» арыстакратычныя колы.